Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса

ДЗЕЛАВЫ СТЫЛЬ: ЗВЕСТКI З ГIСТОРЫI

Дата: 28 апреля 2016 в 00:35, Обновлено 28 апреля 2016 в 00:44
Автор: Маслов И. С.
457 просмотров

Часам ліцэісты ўспрымаюць статут ліцэя і дзелавы стыль адзення скептычна. Між тым, прататыпы школьнай формы з'явіліся яшчэ на старажытным Усходзе, калі шкаляры пачыналі апранацца так, як будучыя пісцы.

У старажытнай Грэцыі школьнай формай адзення быў кароткі хітон і лёгкія даспехі з мастацкім аздабленнем і халаміды — гэта кавалак шчыльнай тканіны, які накідвалі на плечы і замацоўвалі на плячы, грудзях. На працягу стагоддзяў такая форма заставалася нязменным узорам для хлопчыкаў, якія навучаюцца. 
У старажытным Рыме спецыяльнай формы не было, але, калі падчас заняткаў выяўлялася, што адзенне вучня неахайнае, яго каралі, а пры паўторных выпадках неахайнасці з ганьбай - выганялі са школы. У Сярэднявеччы дзеці звычайна вучыліся ў школах пры кляштарах, таму школьная форма была натуральна звычайным манастырскім адзеннем, аднак пра абавязковасць яе няма звестак. Адзінае адзенне для вучняў школ у Еўропе ўпершыню з антычнага часу з'явілася ў Англіі: у 1552 годзе была заснавана школа Christ’s Hospital для сірот і дзяцей з бедных сем'яў. Для вучняў быў уведзены касцюм з цёмна-сіняга жакета з фалдамі да шчыкалаткі, камізэлькі, скуранога пояса і штаноў крыху ніжэй кален. Прыкладна ў такім выглядзе форма захавалася да сённяшняга дня, адзіная розніца ў тым, што ў нашы дні вучні Christ’s Hospital ужо не дзеці-сіроты, а будучая эканамічная і культурная эліта Велікабрытаніі. У Расіі школьная форма з'явілася шмат пазней - у 1834 г. Менавіта  тады адбылося прыняцце закона, што зацвердзіў асобны выгляд цывільных мундзіраў, у тым ліку гімназічных і студэнцкіх. 
На нашых землях школьная форма таксама з'явілася даўно - насілі яе яшчэ вучні езуіцкіх школ. А вучаніцы жаночай гімназіі ў Гродна 120 гадоў назад павінны былі прытрымлівацца каля 30 правіл. Тычыліся яны і школьнай формы. Дзяўчынкі павінны былі насіць спаднічкі ў складкі. У малодшым класе – блузку з матроскім каўнерыкам з нашыўкай, у старэйшых – блузку з анёльскім каўнерыкам. Таксама трэба было абавязкова мець чорны фартух і бярэт са значком гімназіі. Вучаніцы маглі хадзіць па вуліцах без бацькоўскай апекі або апекуноў з 1 кастрычніка да 1 красавіка да 7 гадзін вечара; з 1 красавіка – да 8 гадзін вечара. У грамадскіх месцах яны мусілі рухацца спакойна, гучна не размаўляць і паводзіць сябе прыстойна. 
Такім чынам, дзелавы стыль - гэта не толькi  прыкмета карпаратыўнага адзінства, але і даніна шматвекавым традыцыям.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.