Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!

МУЗЕЙНЫ ТЫДЗЕНЬ

Дата: 14 мая 2016 в 21:23, Обновлено 14 мая 2016 в 22:12
Автор: Маслов И. С.
465 просмотров

Штогод 18 мая ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны Дзень музеяў. Да свята, які праводзіцца з 1977 года, прымеркавана адкрыцце выстаў і фестываляў. У музеях ладзяцца прэзентацыі, навуковыя чытанні, праводзяцца спецыяльныя святочныя заняткі з дзецьмі.

Ліцэй, слаўны сваім музейным комплексам, таксама не застаўся ў баку ад святкавання, але замест дня ліцэістам прапануецца цэлы музейны тыдзень.

  • Пачынаючы з панядзелка гледачы змогуць пазнаёміцца з выставай прысвечай 150-годдзю нашага земляка Леона Бакста. Выстава пройдзе ў ліцэйскай бібліятэцы.
  • У аўторак ліцэй прыме студэнтаў-псіхолагаў, для якіх будуць прапанаваны экскурсіі па музейным комплексе і майстар-классы.
  • У сераду убачыць свет спецыяльны выпуск газеты “Весткі Вялікага княства Ліцэйскага”, прысвечаны музейнай тэматыцы.
  • Прэзентацыя новай кнігі “Известные уроженцы Гродненской области” педагога ліцэя А.П. Госцева адбудзецца ў чацвер у 17.00 ў абласной навуковай бібліятэцы ім. Я. Карскага.
  • Пятніцу мы сустрэнем з юбілярам, вядомым беларускім скульптарам У. Церабуном. Сустрэча адбудзецца ў музеі “Гісторыя педагогікі Гарадзеншчыны ХІІ – ХХІ стагоддзяў” ў 13.00. 

Запрашаем далучыцца да святочных мерапрыемстваў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.